11 траўня пройдуць суды над пратэстоўцамі супраць акумулятарнага завода



Заўтра, 11 траўня, пройдуць першыя судовыя пасяджэнні над лідарамі пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, што былі затрыманыя напярэдадні нядзельнай акцыі.

Пра гэта распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Эксперт у галіне права адзначыў, што чатыры судовыя пасяджэнні хучэй за ўсё адбудуцца ў Берасці, і адно — у Кобрыне:

– Вядома, што ў Пятрухіна суд прызначаны на 10 гадзін. У Кобрыне таксама будзе суд, але а якой гадзіне – невядома. Калі будуць судзіць астатніх – таксама не ведаю. Хачу дадаць, што яшчэ 5 чалавек шукае міліцыя, але на гэты момант не знайшлі.

У чаканні суда зараз знаходзяцца Уладзімір Мароз, Юры Калько, Дзяніс Малышэнка, Канстанцін Астапук і Сяргей Пятрухін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце