Берасцейскія культурніцкія ўстановы працягваюць сваю дзейнасць праз інтэрнэт
Усё больш актыўнасцяў у мерах бяспекі пераносяцца ў анлайн. Для іх наведвання дастаткова мець сучасны гаджэт і вольны час.
Распавядае наш карэспандэнт Аліса Поль:
– Берасцейская абласная філармонія запусціла праект хэштэг-філармонія-анлайн (#филармонияонлайн). Яны прапануюць відэа-канцэрты калектываў і салістаў філармоніі не выходзячы з дому. За афішамі прапануецца сачыць праз адмыслова створаны ютуб-канал і сацыяльныя сеткі.
Берасцейская абласная бібліятэка імя Горкага працягвае праект „Кнігі без межаў”. Супрацоўнікі аддзела для дзяцей і юнацтва чытаюць анлайн лепшыя дзіцячыя кнігі і праводзяць абмеркаванне новай літаратуры ў каментарах са сваімі чытачамі.
Берасцейскі тэатр лялек вядзе надалей свой праект у сацыяльных сетках „БТЛ у кожны дом”. Раз на некалькі дзён з’яўляюцца відэа – акцёры чытаюць вядомыя казкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце