Стала вядома месцазнаходжанне Уладзіміра Вялічкіна (абноўлена)



Праваабарончаму Цэнтру «Вясна» стала вядома, што берасцейскага праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна напярэдадні затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУСа прыкладна ў 13.30. Пазней яго даставілі ў Кобрыньскі ІЧУ, дзе ён і знаходзіцца зараз.

* * *

Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.

Адразу пасля традыцыйнай акцыі “кармлення галубоў”, назіраннем за якой займаўся праваабаронца ў нядзелю, 10 траўня, ён перастаў выходзіць на сувязь.

На ўсе тэлефанаванні ў раённыя аддзелы міліцыі, у ізалятар часовага ўтрымання і СІЗА жонцы Вялічкіна адказваюць, што такога чалавека ў іх няма.

Сёння раніцай Маргарыта Вялічкіна заявіла, што  падала вусную заяву аб знікненні чалавека. Пазней ёй паведалі, што да яе прыедуць супрацоўнікі міліцыі і возмуць пісьмовыя тлумачэнні аб абставінах знікнення – калі ён апошні раз выходзіў на сувязь, у што быў апрануты і г.д.. Сказалі таксама, што агульнай базы ў іх нібыта няма і праверыць ці знаходзіцца праваабаронца ў іх структурах яны не могуць.

Лёс зніклага праваабаронцы таксама непакоіць ягоных сяброў і калег.

spring96.org