Павел Севярынец: Выбарчы спектакль пройдзе па жорсткім варыянце
8 траўня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына аб’явіла пра тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў – 9 жніўня без назіральнікаў. Такім чынам улада дала зразумець, што Лукашэнка ідзе на сёмы тэрмін.
Выбарчы спектакль пройдзе па жорсткім варыянце пад прыкрыццём пандэміі, кажа сустаршыня партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:
– Удзельнічаць у гэтым я ніякага сэнсу не бачу. Больш за тое, думаю, што гэта будзе шкодна. Нават калі абыходзіць і збіраць подпісы па кватэрах, нават калі збіраць нейкія масавыя мерапрыемствы, у выпадку пандэміі, – гэта на мяжы злачынства.
Паводле Паўла Севярынца, толькі праз страйк можна дамагчыся рэальных пераменаў. Іншага не дадзена:
– Іншым чынам змяніць гэты рэжым практычна не ўдасца. Усе законныя спосабы, усе цывілізаваныя спосабы змены ён проста гвалтам спыняе.
Павел Севярынец лічыць, што трэба ўсім, хто супраць гэтай улады, аб’ядноўвацца і рыхтаваць людзей да страйку. Каб людзі зразумелі, што ісці на выбары – чарговая памылка. Усе кандыдаты, каго зарэгіструюць, – спарынг-партнёры Лукашэнкі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя