Мікола Салянік вырашыў схадзіць у міліцыю і даведацца, чаму яго шукаюць



Мікола Салянік, адзін з удзельнікаў сустрэчы з блогерам Сяргеем Цiханоўскім у Гародні, паведаміў нашаму радыё, што плануе пад’ехаць у Кастрычніцкі ізалятар часовага ўтрымання, каб даведацца, што ад яго хацелі міліцыянты, якія пільнавалі яго пад хатай 8-га травеня. 

Кажа Мікола Салянік:

– У Кастрычніцкі РАУС падыйду і спытаю: што вы ад мяне хацелі? Навошта ламацца ў дзверы? Я тут. Што вы хацелі са мной зрабіць? Пайду а палове 12-й. Я нікога не пусціў у хату. Пазаўчора ўсклаў кветкі да Вечнага агню. Пасвілі мяне, праўда, дзве машыны, увесь час па горадзе за мной ездзілі. Але ніхто не затрымліваў.

Пакуль вядома, што ў ІЧУ Кастрычніцкага раёна Гародні за акцыю кармлення галубоў праводзяць за кратамі ведамы грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў –  9 содняў,  Васіль Калач –  5 содняў арышту; Яўген Разнічэнка — 6 содняў; Юрый Шока — 7 содняў арышту і Алена Сахарчук — асуджана на 6 содняў арышту.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя