„Белавія” адмяняе палёты ў Палангу



„Белавія” адмяняе палёты з Менска ў Палангу (Літва), паведаміла прэс-служба авіякампаніі. Рэйсы не будуць выконвацца да 24 кастрычніка, калі скончыцца летні сезон ІАТА.

Пасажырам для афармлення вяртання грошай за квіткі прапануюць звяртацца па месцы іх набыцця альбо прытрымлівацца інструкцый на сайце кампаніі.

З 6 траўня па 24 кастрычніка „Белавія” прыпыніла палёты па маршруце Менск — Манчэстэр — Менск, 10 траўня — палёты з Менска ў Ніцу (Францыя), Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад (Расея), 18 траўня спыняцца палёты ў Жэневу (Швейцарыя).

Змены ў палётнай праграме беларускага авіяперавозчыка выкліканыя пандэміяй COVID-19.

У маі „Белавія” аднавіла выкананне рэйсаў у Мілан і Рым. У Італію дазволены ўезд яе грамадзянам, асобам, якія маюць доўгатэрміновы від на жыхарства, дыпламатычны пашпарт, і ў сувязі з працай, калі ёсць пісьмовае пацвярджэнне працадаўцы.

belapan.by