Насуперак усяму капаем Крэва!



Пад такім заклікам валанцёраў з Беларусі чакаюць на 10-м археалагічным сезоне ў аграгарадку Крэва.

Пра тое, што чакае даследчыкаў гэтым летам, распавёў супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук, археолаг Алег Дзярновіч:

– Мы ствараем такую цікавую інтэлектуальна-гістарычна-фізічную атракцыю. Крэва дае нам вельмі цікавыя магчымасці для вывучэння працэсаў балта-славянскіх кантактаў на гэтым раннім этапе. У нас ёсць гарадзішча. Мы традыцыйна працягваем там працы. Па-другое, мы шукаем селішча, якое бюло вакол гарадзішча, магчыма, нам удасца знайсці могільнік балцкі. Плануем, як у нас традыцыйна гэта адбываецца, цікава правесці наш летнік.

Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць анкету на сайце суарганізатара летніка – фонда «Крэўскі замак».

Беларускае Радыё Рацыя, Менск