Пра паляванне на актывістаў і журналістаў
Лібералізацыя скончылася. Калі ва ўладаў наперадзе выбары – не да заляцанняў з Захадам, які, у прынцыпе, цяпер заняты сваімі праблемамі.
Не паспелі ўлады абвясціць пра дату выбараў, 9 жніўня, як па краіне пракацілася хваля затрыманняў. 3, 5, 10, 15, 25 сутак. Зноў пачаліся суды, калі невінаватых караюць арыштам. Напрыклад, маладзёнаў, якія запомніліся тым, што насілі імправізавануюю труну падчас рэпетыцыі параду, арыштавалі на 5 і 13 сутак. Дасталася і прыхільнікам відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, якога таксама арыштавалі. Прычым затрымалі ці выклікалі для складання пратаколу ажно 120 чалавек. Блогера Міхася Аршынскага асудзілі на 10 сутак. Паляванне пачалося таксама на журналістаў і праваабаронцаў. Зніклага пазаштатнага карэспандэнта Белапан Алеся Асіпцова знайшлі ў Магілёўскім ізалятары. Зніклы ў Берасці праваабаронца Уладзімір Вялічкім знодзейны ў Кобрынскім ізалятары. Глыбоцкага журналіста Зміцера Лупача пакаралі 10 суткамі арышту. Пасля так званага справядлівага суда журналіст патрапіў у рэанімацыю: у яго гіпертанічны крыз. Праблемы са здароўем і ў жыхара Ліды Паўла Анціпкіна, якога пакаралі 15 суткамі за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім. У бацькі чатырох дзяцей падняўся ціск да 210 і паднялася тэмпература. У блогера Сяргея Пятрухіна тэмпература 37,3. Затое суддзі сябе шкадавалі: некаторыя паседжанні адбываліся праз скайп, дзесьці ў залю суда нікога не пускалі. Што называецца, судовы канвеер яшчэ спатрэбіцца саміведаецекаму. У любым разе, афіцыйная выбарчая каманія яшчэ толькі пачынаецца, а затрыманых і аштрафаваных па ўсёй Беларусі ўжо вельмі шмат.