Прадстаўнік Еўразвязу – пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ва ўмовах пандэміі
Кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Дзірк Шубель заявіў, што ЕЗ чакае ад беларускіх уладаў захавання міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў і роўных умоў для ўсіх удзельнікаў.
«Як і раней, мы заклікаем улады Беларусі выконваць рэкамендацыі СААЗ для прадухілення і запаволення распаўсюджвання віруса. У той жа час Еўрапейскі звяз чакае, што Беларусь забяспечыць захаванне міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў, паставіўшы ўсіх удзельнікаў у роўныя ўмовы», – сказаў Шубель у каментары агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сувязі са стартам прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА