Мікола Салянік сам прыйшоў у міліцыю



Мікола Салянік сам з’явіўся ў міліцыю Кастрычніцкага раёна пасля двух дзён асады міліцыянтамі яго кватэры. Сваё рашэнне грамадскі актывіст Гародні патлумачыў уласным інтарэсам: чаму міліцыянты ажыццявілі супрацьпраўныя дзеянні, на абвінавачанне яго ў нібы адміністрацыйным правапарушэнні – высылалі аператыўнікаў пад яго кватэру. Цяпер яго будуць судзіць паводле часткі 3 артыкула 23. 34 КаАП.

Кажа Мікола Салянік:

– Я прыйшоў з Законам аб міліцыі ў Кастрычніцкі і Ленінскі РАУС, зачытаў, што павінны рабіць супрацоўнікі міліцыі. Яны павінны абараняць гонар, годнасць, свабоду маю ды іншыя артыкулы зачытаў. А там, кажу, не напісана, што яны павінны абараняць кіруючы рэжым. Нідзе, ні ў адным артыкуле гэтага няма. І сказаў, што вы займаецеся самаўпраўствам, вы парушаеце закон, і я ніякія пратаколы падпісваць не буду.

Дастаўлены з Кастрычніцкага ў Ленінскае раённае ўпраўленне ўнутраных спраў Гародні Мікола Салянік правёў тры гадзіны ў чаканні суда. Але суд перанеслі на нявызначаны пакуль, час. Тады Міколу выпусцілі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя