Лідзяніна засудзілі да 15 сутак за інтэрв’ю Сяргею Ціханоўскаму



Да 15 сутак арышту засуджаны жыхар Ліды Павел Анціпкін за тое, што даў інтэрв’ю блогеру Сяргею Ціханоўскаму. Праз 2 тыдні пасля сустрэчы, у дом да Паўла прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і спрабавалі яго адвезці ў РАУС, ад чаго ён адмовіўся. На наступны дзень яго затрымалі проста на прысядзібным участку у суседнім Воранаўскім раёне і затрымалі да суда. Лідскі раённы суд асудзіў яго і яшчэ некалькіх чалавек за ўдзел нібы ў несанкцыянаванай акцыі, сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. Гэтымі днямі адбываецца збор сродкаў на дапамогу затрыманым.

Гаворыць жонка Паўла Анціпкіна Лідзія:

– Вялікі дзякуй усім за дапамогу, за падтрымку. Я скажу сумленна, мы нават і не чакалі… Па-першае, не чакалі, што так можа атрымацца… А па-другое, не чакалі… думалі, прыйдзеш, сядзеш і будзеш там адзін, нікому не патрэбны. А тут аказваецца ўсё дружна, згуртавана. Я вельмі ўдзячна гэтым людзям, мне вельмі прыемна, вялікі дзякуй.  

Хваля рэпрэсіяў у Лідзе выклікала і хвалю салідарнасці сярод людзей. У дапамогу асуджаным лідзянам ужо сабрана каля 6 000 рублёў ахвяраванняў. Валанцёры дапамагаюць з перадачамі тым, хто адбывае зараз адміністрацыйныя арышты за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім, якая адбылася ў Лідзе 22 красавіка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя