Сяргей Чэрачэнь збіраў у Віцебску прыхільнікаў пад расейскім сцягам



Кіраўнік партыі «Грамада» Сяргей Чэрачэнь, які абвясціў пра свой намер балатавацца на прэзідэнцкую пасаду, ладзіць паездкі па рэгіёнах. Пра ягоны візіт у Віцебск шырока не абвяшчалася, і сустрэча з прыхільнікамі адбылася ў невядомым большасці гараджан офісе відавочных прыхільнікаў  інтэграцыі. Прарасейскія настроі гаспадароў адлюстраваліся на здымках, апублікаваных на сайце “Віцебскай вясны”: на стале, за якім сядзіць прэтэндэнт на ўдзел у выбарах, – расейскі трыкалор і сцяг расейскага флоту.

Прысутныя насустрэчы пыталіся ў Сяргея Чэрачня пра ягоныя падставы для ўдзелу ў выбарах і пра тое, як ён будзе прэзентаваць сябе грамадзянам краіны. Як высветлілася, ужо адзнятыя відэаролікі з удзелам патэнцыйнага кандыдата і распрацавана графічная выява будучай агітацыйнай кампаніі.

У 2018 годзе Чэрачня абралі старшынём БСДГ,  ён змяніў заснавальніка партыі і экс-старшыню Вярхоўнага Савета РБ Станіслава Шушкевіча.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск