Артур Гоманаў: Ромскім жанчынам шлях у бізнэс



У траўні далёкага 1501 года вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч выдаў цыганскаму войту грамату, паводле якой ромам дазвалялася качаваць па землях княства. Пра сучасныя праекты дыяспары ромаў у Беларусі на менскай прэс-канферэнцыі распавёў намеснік кіраўніка грамадскага аб’яднання «Беларуская цыганская дыяспара» Артур Гоманаў:

– Ромская жаночая платформа – міжнародны праект, які ахоплівае Малдову, Беларусь і Украіну. Донары – Фінляндыя. Ужо ў нас ёсць жанчыны, які навучаліся, знайшлі працу, адкрываюць бізнэс. Напрыклад, у Гомелі плануем адкрыць у ліпені дробны бізнэс – міні-пякарня. У Бабруйску прайшло навучанне ромак работы з кампутарам… Праект ахоплівае некалькі краін. Мы ўвесь час на сувязі. Мы навучаем, дапамагаем.

Найбольш шматлікая цыганская дыяспара пражывае ў Віцебскай, Гомельскай і Менскай абласцях. Усяго ў Беларусі дзейнічаюць шэсць грамадскіх арганізацый, якія апякуюцца праблемамі ромаў.

Беларускае Радыё Рацыя