XIII фестываль нацыянальных культур у Гародні перанесены з-за пандэміі
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла дырэктарка Рэспубліканскага цэнтру нацыянальных культур Вольга Антоненка.
– У Гародні павінны адбыцца заключныя мерапрыемствы фестывалю нацыянальных культур, але аргкамітэтам прынятае рашэнне аб пераносе па просьбе Гарадзенскага аблвыканкама і нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў. Мы рыхтуемся да чацвёртага фестывалю беларусаў свету. Але адбудзецца ён ці не адбудзецца залежыць ад сітуацыі ў свеце. Мы паглядзім, як беларусы замежжа будуць рэагаваць на ўдзел у дадзеным фестывалі. Усё ідзе сваёй чаргой, рэпетыцыі творчых калектываў праводзяцца ў рэжыме і анлайн, і на базе цэнтра ў невялікай колькасці праводзяцца майстар-класы.
Фэст беларусаў свету запланаваны на 16-20 верасня. Паводле Вольгі Антоненкі, фэст у Гародні пройдзе на пачатку чэрвеня наступнага года.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя