Бізнес пакутуе ад каронавірусу



Берасцейскі бізнес пакутуе ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне ды цалкам у краіне. Асабліва складана прыходзіцца індывідуальным прадпрымальнікам, паколькі людзі неахвотна ідуць на рынак:

– Тут дзве асноўныя прычыны. Першая — гэта эканамічная, паколькі берасцейцы эканомяць свае сродкі, яны не ведаюць, што будзе пасля пандэміі – набываюць толькі рэчы першай неабходнасці. Другая — людзі імкнуцца не наведваць месцы масавага скаплення, на рынку прасцей за ўсё падхапіць інфекцыю, паколькі там цесны кантакт паміж гандлярамі і пакупнікамі.

Асабліва спад пакупніцкай здольнасці назіраецца ў будні. Дадатковая складанасць — дастаўка тавараў з-за межаў, ні адная краіна-суседка іх яшчэ не адкрыла.

На мясцовым роўні ў якасці падтрымкі малому бізнесу было прапанавана знізіць арэнду. Агулам прыйдзецца плаціць на 50 працэнтаў меньш, што часткова вырашае праблему.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце