ЦВК адмовіла кандыдатам з-за «парушэння прынцыпу дабравольнасці»



15 траўня ЦВК завяршае прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Пра падставы адмовы ў рэгістрацыі большасці ініцыятыўных груп падчас анлайн-паседжання ў Менску распавяла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына:

– Дабравольнасць – гэта абавязковая ўмова рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пры праверцы ініцыятыўных груп грамадзян Жалезняковай, Мішчанкі, Грачышнікава, Нікалайчык, Хатэнкі, Грышчука, Фралова і Вішняковай былі выяўленыя шматлікія парушэнні права на дабравольны ўдзел у рабоце ініцыятыўнай групы.

З 21 мая па 19 чэрвеня ў Беларусі будзе праходзіць збор подпісаў у падтрымку вылучаных кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск