Ці з’явіцца інтэрактыўная мапа Беларусі?
Інтэрактыўная мапа Беларусі – гэта сацыяльны праект, які стартаваў на пачатку траўня. Праект створаны для развіцця краіны як турыстычнага напрамку сярод мясцовых і замежных жыхароў.
Мэта – даступна і захапляльна распавесці пра Беларусь, яе шматграннасць, каларыт, самабытнасць і прыгажосць. Інтэрактыўная мапа-сайт стане паўнавартасным “гідам у кішэні”, які дасць магчымасць адкрыць Беларусь пад новым вуглом.
З дапамогай краўдфандынгавай кампаніі ulej.by ў кожнага ёсць магчымасць падтрымаць праект і стаць часткай стварэння “Інтэрактыўнай мапы Беларусі”.
Мапа простая і зручная ва ўжыванні – карыстальніку неабходна толькі выбраць цікавы яму раздзел, падрыхтавацца да хвалі ўражанняў, зарадзіць фотакамеру і пачаць вывучаць маршрут!
Кожны раздзел – гэта адзін з відаў турызму: гістарычныя славутасці, гастратуры, сезонны адпачынак, медыцынскае аздараўленне, флора і фаўна ды інш. Усяго 32 напрамкі, шчыльна звязаныя адзін з адным і ствараюць поўную карціну пра Беларусь.
Каманда праекта сабрала ў карэнных жыхароў кожнай з абласцей інфармацыю пра іх любімыя месцы «must-visit*» і ўключыла іх у мапу. Куды схадзіць вечарам, дзе знайсці смачнейшую страву, якія паркі адпачынку наведаць, дзе скочыць з парашутам – усё тут. Анлайн мапа-даведнік выкананая на беларускай, расейскай і ангельскай мовах (пасля плануюцца пераклады на мовы краін-суседзяў і інш).
Праект накіраваны на прасоўванне Беларусі як новага прывабнага турыстычнага напрамку, каб наша краіна стала тым варыянтам падарожжа, куды захочацца вяртацца і працягваць знаёмства з нацыянальнымі паркамі, моднымі хіпстэрскімі раёнамі, рэстаранамі сусветнага ўзроўню і г.д.
Развіццё турыстычнай сферы дапамагае павысіць узровень жыцця дзяржавы, стварыць працоўныя месцы, прынесці даходы і развівае інфраструктуру.
Каманда праекта „Інтэрактыўная мапа Беларусі” – спецыялісты турызму кампаніі Acrobat Travel.
Падтрымаць і даведацца болей: https://ulej.by/project?id=1387814
Паводле прэс-рэлізу