Каронавірус вольна гуляе ў Слоніме і ў Зэльве



Каронавірус вольна гаспадарыць у Слоніме і ў Зэльве. Усё больш і больш людзей заражаецца вірусам COVID-19.

“Каронай” захварэлі супрацоўнікі Слонімскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама магазіна “Еўраопт”, які знаходзіцца на Брэсцкай вуліцы. Амаль ва ўсіх супрацоўнікаў Цэнтра гігіены і эпідэмалогіі падазраюць каронавірус.

“Карона” дабралася да Слонімскага кардонна-папяровага завода і дэпартамента аховы.

Зэльвенская бальніца запоўнена хворымі на каронавірус, людзі з вірусам COVID-19 усё больш і больш паступаюць у шпіталь. У апошні час часцей за ўсё у шпіталь трапляюць вяскоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя