У Беларусі афіцыйна за суткі захварэў 951 чалавек



У Беларусі сярод новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі больш за палову прыпадае на кантакты першага ўзроўню. Прырост за дзень склаў 951 захварэўшых чалавек.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Паказальна, што Эстонія хоча зачыніць авіязносіны з Менскам з-за ўзроўню распаўсюджвання каронавіруса ў сталіцы і ўсёй Беларусі.

Інфармацыю пра статыстыку па каронавірусе па Менску і рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя дагэтуль не прывяло.

Урад падтрымаў большасць буйных прадпрыемстваў Менску, якія атрымоўваюць датацыі з бюджэту, і дазволіў ім паскорана вяртаць падатак на даданую вартасць.

Адно з іх – завод МАЗ – таксама ўдзельнічае ў вырабе сродкаў індывідуальнай абароны для менскіх медыкаў. І нават пашыў маску для ўласнага самазвалу.

Самымі папулярнымі таварамі ў сталічных аптэках застаюцца медычныя маскі і пальчаткі. А вось продажы парацэтамолу ўпалі.

Мясаперапрацоўшчыкі Менску склалі свой рэйтынг попыту на рынку. Самаізаляцыя спажыўцоў з другой паловы сакавіка паступова пераключыла попыт на кансервы, замарожаныя паўфабрыкаты і вэнджаную групу тавараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск