Памёр Юрый Зісер



Пасля працяглай хваробы ў Менску 17 траўня на 60-м годзе жыцця памёр Юрый Зісер, заснавальнік партала TUT.BY, хостынг-правайдара hoster.by, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч, мецэнат.

Пасля працяглай хваробы ў Менску 17 траўня на 60-м годзе жыцця памёр Юрый Зісер, заснавальнік партала TUT.BY, хостынг-правайдара hoster.by, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч, мецэнат.

У 1992 годзе заснаваў кампанію „Надзейныя праграмы”, якая займалася распрацоўкай банкаўскага праграмнага забеспячэння.

У 2000 годзе з бясплатнай пошты стартаваў партал TUT.BY, які за некалькі гадоў стаў самым папулярным беларускім анлайн-рэсурсам. Юрый Зісер сам неаднаразова публікаваўся на TUT.BY. Займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Абараняў журналісцкую свабоду супрацоўнікаў TUT.BY.

Стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, ментарам. Актыўна займаўся дабрачыннасцю і мецэнацтвам.

Горача захапляўся класічнай музыкай, любіў джаз. Вырашыў атрымаць другую вышэйшую адукацыю — музычную. І ў 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клас аргана, які паспяхова скончыў у 2015 годзе. Адно з апошніх пачынанняў Юрыя Зісера — аднаўленне арганаў Беларусі. Пры яго фінансавай падтрымцы былі адноўлены арганы ў Менску, Нясвіжы, Пінску.

Выказваем спачуванні родным і блізкім.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй развітанне пройдзе ў вузкім коле.