Колькі цяпер насамрэч зарабляюць у рэгіёнах?



Крыху больш за тысячу рублёў — на такім узроўні знаходзіцца сярэдні намінальна налічаны заробак на Берасцейшчыне.

„Гэта лічба з афіцыйнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта. На паперы крызіс не закрануў рэгіён, але на практыцы ўсё выглядае іначай”, — адзначыў старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання „Гавары праўду!” Аляксандр Пась:

– Рэальны заробак магчыма рэальна і адпавядае на дадзены момант сярэдняму заробку. З улікам таго, што частка людзей сышла на дыстанцыйную працу, хтосьці магчыма закрыўся, хтосьці скараціў час і адправіў людзей у нейкія неаплачаныя адпачынкі. Таму заробак можа нават вырасці з улікам таго, што нейкія прадпрыемствы маглі адмовіцца ад ніжэйшага звяна.

Аляксандр Пась перакананы, што сярэдні заробак мог вырасці менавіта за кошт звальнення людзей з малымі заробкамі, якіх была большасць, і павелічэння даходаў чыноўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце