У Беларусі завяршаецца вясенні прызыў



У Беларусі завяршаецца вясенні прызыў. З лютага па травень праз вайсковыя камісарыяты краіны прайшло каля 10 тысяч юнакоў. Амаль палова атрымала адтэрміноўкі.

„Штогод павялічваецца колькасць юнакоў, якія маюць праблемы са здароўем”, – кажа лекар пінскай прызыўной камісіі Аляксей Паўтоцкі:

– На жаль гэтая лічба ад прызыву да прызыву чамусьці ўвесь час павялічваецца ці знаходзіцца на адным і тым жа ўзроўні. Як след гэта захворванні, якія датычаць апорна-рухацельнай сістэмы, астма лёгачныя захворванні. Усім будучым прызыўнікам весці здаровы лад жыцця, займацца спортам, каб з годнасцю выканаць задачу па абароне сваёй Бацькаўшчыны.

Адпраўка ў войска павінна завершыцца да чэрвеня. Наступны, восеньскі прызыў, будзе трываць у краіне са жніўня па снежань.

Беларускае Радыё Рацыя