У Берасці з’явілася плазма



У берасцейскім раённым шпіталі з’явілася першая плазма.

Пакуль знойдзены дзясятак донараў, яшчэ некалькі дзясяткаў чакаюць сваёй чаргі:

– Здаць сваю кроў могуць толькі тыя, хто перахварэў на каронавірус. Пры гэтым з моманту выздараўлення павінна прайсці мінімум 15 дзён. Абявязковая ўмова — наяўнасць афіцыйна пастаўленага дыягназа, медыцынская даведка.

Патэнцыйны донар таксама мусіць прайсці даследаванне і атрымаць адмоўны тэст на COVID-19. Не павінна быць іншых супрацьпаказанняў па здароўю для таго, каб здаць кроў.

Кожны, хто становіцца донарам плазмы, можа здаваць яе толькі раз на два тыдні. Гэта абумоўліваецца тым, што арганізму неабходна даць час на аднаўленне.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце