Чаго чакаюць беларусы ад менскіх перамоў?
Перамовы “нармандскай чацвёркі” ў Менску былі з трывогай успрыняты нераўнадушнай часткай беларусаў. Але ў тое, што яны дадуць станоўчыя вынікі, ніхто з актывістаў Бярозы не паверыў. Таму што яны не давяраюць расейскаму кіраўніцтву ў асобе Пуціна. Кажуць актывісты:
– Вельмі мала спадзяванняў на далейшыя мірныя добрасуседскія адносіны на захадзе Расеі.
– Калі перапыніць увоз туды пуцінскіх боепрыпасаў, калі не будуць ехаць туды танкі, цяжкая зброя, артылерыя, калі не будуць страляць з тэрыторыі Расеі па ўкраінскіх населеных пунктах, тады сітуацыя ва Украіне стабілізуецца сама па сабе.
– Хутчэй за ўсё, калі крызіс поўнамаштабны ў Расеі адбудзецца, тады толькі яна перастане праводзіць такую агрэсіўную палітыку.
– Я не думаю, што Пуцін пойдзе на нейкія мірныя саступкі. Не! Гэта не той чалавек. Калі кіраўнік краіны хлусіць на кожным кроку, то што ад яго можна чакаць?!
У Менску скончылася сустрэча “нармандскай чацвёркі”, якая цягнулася 14 гадзін. У яе ўвайшла Германія, Францыя, Украіна і Расея. Свет з напругай чакае станоўчых вынікаў сустрэчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота AP Photo/Alexander Zemlianichenko