Чыгунка падоўжыла дзеянне часовай схемы пасадкі ў цягніках



Беларуская чыгунка да 15 чэрвеня ўключна падоўжыла тэрмін дзеяння часовай схемы пасадкі ў цягніках з нумарацыяй месцаў, каб вытрымоўвалася сацыяльная дыстанцыя. Так у купэйных вагонах размяшчаюцца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных – не больш за тры ў адным адсеку.

“Прафілактычныя захады чыгунка пачала ўжываць з сярэдзіны красавіка”, – паведаміў супрацоўнік станцыі “Пінск” Дзмітрый Кулеша:

– У рамках змагання з распаўсюдам каронавірусу, кіраўніцтвам чыгункі і кіраўніцтвам вакзала быў распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, які забяспечвае як бяспеку нашых пасажыраў, так і бяспеку нашых работнікаў. Раз у тры-чытары гадзіны праводзіцца поўная прыборка ўсіх памяшканняў вакзала, з ужваннем дэзінфікуючых сродкаў, усе цягнікі таксама апрацоўваюцца дэзсродкамі.

У прыгарадных электрычках чыгуначнікі заклікаюць грамадзян садзіцца ў шахматным парадку і пры нядоўгім пераездзе знаходзіцца ў масцы.

Беларускае Радыё Рацыя