Хутка споўніцца 2 гады Курапацкай варце



3 чэрвеня будзе два гады як стаіць Курапацкая варта. Актывісты не спыняюць барацьбы супраць рэстарацыі «Поедем, поедим» ля мемарыяла Курапаты, дзе ад рук НКУС загінула некалькі тысяч нашых беларусаў.

Кажа адна са сталых абаронцаў Курапат Ганна Шапуцька:

– У сувязі з каронавірусам яна перафарматавалася. Мы яе трымаем ужо ў новым фармаце. Зменшылі колькасць людзей, якія трымаюцца на варце, зменшылі колькасць дзён на варце ў сувязі з тым, што рэстарацыя фактычна стаіць пустая.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Ганны Шапуцька, да варты далучаюцца, бывае, новыя людзі, што вельмі прыемна. І варта будзе стаяць да таго часу, пакуль рэстарацыя не перастане існаваць.

Беларускае Радыё Рацыя