Менск: паміж двума зэдлікамі на фоне пандэміі
Відавочным стаў ускосны вынік сталічнага параду Перамогі 9 траўня. Еўрапарламент адмовіў афіцыйнаму Менску ў экстранай дапамозе як постсавецкай краіне, з-за ігнаравання рэкамендацый СААЗ. Размова ідзе пра суму 60 мільёнаў еўра.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:
– Колькасць выяўленых захварэўшых на каронавірус за дзень склала 922 чалавекі.
Кітайская карпарцыя перадала унітарнаму прадпрыемству «Белмедтэхніка» буйную партыю медычных пяльчатак.
Менчукі актыўна падтрымліваюць медыкаў 6-й гарадской клінічнай лякарні, дзе лечаць пацыентаў з COVID-19. Сталічныя кавярні і рэстараны штодня дастаўляюць гарачыя абеды.
Менская ІТ-кампанія EPAM дапамагла Беларускаму Чырвонам Крыжу сабраць больш за Br400 тыс на барацьбу з COVID-19. Гэтая сума стала рэкорднай у межах адной кампаніі за ўсю гісторыю работы грамадскай арганізацыі.
Набыў сілу ўказ, які прадугледжвае надбаўку за працу ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі работнікам гарадскіх арганізацый сацабслугоўвання.
У 170 дамах Менска ўжо сёння адключаць гарачую ваду на некалькі дзён.
Менчукі просяць назваць вуліцу імем Юрыя Зісера.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск