РТБД рыхтуе паказы спектакляў з удзелам Таццяны Мархель са свайго відэафонду



 Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадаўжае праект „РТБДом”, у час якога на YouTube-канале знаёміць гледачоў з найбольш цікавымі пастаноўкамі са свайго відэафонду. 

„Мы вырашылі прысвяціць гэты тыдзень выдатнай і ўнікальнай артыстцы РТБД Таццяне Мархель. Усе паклоннікі яе яркага таленту могуць паглядзець спектаклі з яе ўдзелам, а таксама вечар-бенефіс да юбілею з віншавальнымі эцюдамі ад акцёраў і нечаканымі тэатралізаванымі выступленнямі афіцыйных асоб”, – расказалі ў тэатры.

Вечар-бенефіс народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель „Таццянін дзень” пакажуць сёння, 19 траўня. На 20 траўня запланавана трансляцыя спектакля „Адвечная песня”, на 22 траўня – спектакля „Беларусь. Дыдактыка”.

belta.by