У Гародні ладзіцца акцыя „Побач з табой”



Прадстаўнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна спрабуюць аб’яднаць валанцёраў, якія працуюць са сталымі людзьмі. Для гэтага створаны сайт soclen.by

Пра праект распавядае адна з яго каардынатарак Ганна:

– З’явілася такая ідэя, каб стварыць сайт, які быў бы платформай аб’ядноўваючай людзей, якія патрабуюць дапамогі, а таксама валанцёраў, якія могуць гэтую дапамогу аказаць. У сувязі з тым, што сітуацыя няпростая, яна патрабуе прыняцця нестандартных рашэнняў, з’явілася такая ідэя па стварэнні сайта.

Валанцёры ў цэнтры зараз збіраюць запыты на дапамогу, а таксама ўжо зарэгістравалася некалькі дзясяткаў людзей, каб дапамагаць сталым людзям, кажа каардынатарка:

– Ёсць жадаючыя, якія гатовыя падключацца да гэтай акцыі „Побач з табой”, то бок акцыі дапамогі ў сітуацыі эпідэміі каронавіруса. Ёсць людзі гатовыя займацца дастаўкай лекаў з аптэкі ці нейкіх неабходных прадметаў быту.

У бліжэйшыя дні плануюцца сустрэчы валанцёраў гэтага праекта з валанцёрамі „Чырвонага Крыжа”, якія ўжо некалькі тыдняў займаюцца ў Гародні падобнай дапамогай сталым людзям.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча