Берасцейшчына: дадзеныя па COVID-19 не абнаўляюцца пяты дзень запар
Сітуацыя з COVID-19 у Берасцейскім рэгіёне застаецца без зменаў. Гэта вынікае з таго, што дадзеныя не абнаўляюцца пяты дзень запар. Але лекары ідуць на дыялог:
– Сёння, 20 траўня, чакаецца правядзенне прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Берасця прадстаўніка Савета Рэспублікі Нацыяльнага Схода Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карпіцкага. Цягам некалькіх гадзінаў лекару можна будзе задаваць свае пытанні, у тым ліку, звязаныя з каронавіруснай інфекцыяй.
Не ўсе берасцейскія медыкі могуць агучыць свае пытанні. Частка з іх баіцца звальнення ці змяшчэння за свае выказванні ў ізалятар часовага ўтрымання. Ананімна яны хацелі б запытацца, чаму не ва ўсіх установах аховы здароўя да гэтага часу ёсць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў. Таксама іх хвалюе пытанне, чаму медыкі захварэлі, калі ёсць, згодна афіцыйнай інфармацыі, сродкі індывідуальнай абароны. І самае галоўнае — якія выплаты прадугледжаныя для лекараў, якія ўжо захварэлі.
Па інфармацыі з ананімных крыніцаў, прафсаюз абяцаў выплаты для медыцынскіх супрацоўнікаў, што хварэлі не меньш за тры тыдні, у памеры 200 рублёў. Афіцыйнае пацверджэнне такой інфармацыі адсутнічае.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Reuters