Дар’я Домрачава – сярэбраная прызёрка індывідуальнай гонкі



У нарвежскім Халменколене на чарговым этапе Кубку свету беларуская біятланістка Дар’я Домрачава стала сярэбранай прызёркай індывідуальнай гонкі на 15 км з чатырма стралковымі рубяжамі. Яна дапусціла адзін промах пры першай стральбе лежачы. Дар’я толькі на 2 секунды апярэдзіла бронзавую прызёрку чэшку Вероніку Віткаву. Перамагла асноўная канкурэнтка беларускі Кайса Мякярайнен з Фінляндыі, якая была нязвыкла абсалютна дакладнай пры стральбе і традыцыйна хуткай на лыжні.

Беларускае Радыё Рацыя