У Тайвані фактычна перамаглі каронавірус



Фактычна перамаглі каронавірус у Тайвані, што знаходзіцца ў 200 кіламетрах ад Кітая. Але жыццё так і не вярнулася да звычайнага ладу.

Людзі ўсё роўна носяць маскі і стараюцца не наведваць грамадскія месцы, — распавяла беларуска Анастасія Курленя, якая жыве ў азіяцкай краіне ўжо сем гадоў:

– Гэта востраў, які знаходзіцца непасрэдна блізка ад Кітая. На сённяшні дзень эпідэміялагічная сітуацыя ў Тайвані дастаткова неблагая. У нас зарэгістравана 440 выпадкаў заражэння COVID-19, з іх 349 выпадкаў – гэта завезеныя. 55 – гэта заражаныя ўнутры краіны, то бок сярод жыхароў вострава.

Як адзначыла Анастасія Курленя, зараз, калі глядзець з боку Азіяцкіх краінаў, еўрайпейскія краіны апынуліся не гатовымі да эпідэміі. Але дастаткова хутка зрэагавалі на сітуацыю ў адрозненні ад Беларусі ці Расеі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя