Ганна Канапацкая: Я ў апазіцыі да гэтай дзеючай улады



Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, чыя ініцыятыўная група была зарэгістравана Цэнтрвыбаркамам, упэўнена, што неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тысячаў подпісаў яе група здолее сабраць. Ставіцца задача назбіраць нават болей 120 – 125 тысячаў подпісаў.

Па словах Канапацкай, сярод 15 патэнцыйных кандыдатаў, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваны ЦВК, яна адзін з немногіх апазіцыйных палітыкаў, хто можа казаць праўду ў вочы прадстаўнікам улады.

– Мая праца тры гады ў Палаце прадстаўнікоў, з маіх першых крокаў, калі вы памятаеце, маё такое адметнае дзеянне – гэта аспрэчванне дэкрэта №3 у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, аб адмене гэтага дэкрэта. То-бок, усе мае дзеянні, мае галасаванні, мае прапановы, папраўкі ў законапректы, у тым ліку і тыя, якія датычаць палітычнага жыцця, канешне, гавораць, што я ў апазіцыі да дзеючай улады.

„Я не саромеюся публічна казаць, што сучасная Беларусь – гэта дыктатура. І гэта палажэнне павінна быць прынцыпова зменена”, – падкрэслівае Ганна Канапацкая.   

Беларускае Радыё Рацыя