У вёсках Беларусі пабудуюць амаль 1500 станцый ачышчэння вады



Да 2025 года ў вёсках Беларусі пабудуюць амаль паўтары тысячы станцый ачышчэння вады ад жалеза

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў гендырэктар прадпрыемства «Белводаканал» Алег Конан:

– Усе планы па будаўніцтве станцыі абезжалезвання да 2025 года звязаныя з забеспячэннем насельніцтва сельскіх населеных пунктаў чыстай пітной вадой. За мінулы год было пабудавана 272 станцыі абезжалезвання, і яны ўсе былі пабудаваныя ў сельскіх населеных пунктах. І да 2025 года плануецца будаўніцтва 1461 станцыі абезжалезвання ў сельскіх населеных пунктах.

Вада ў Беларусі амаль паўсюль утрымлівае падвышаны ровень жалеза, у некаторых рэгіёнах – удвая больш за норму. У 2019 годзе на стварэнне новых станцый пайшло больш за 50 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя