У Гарадзенскім каледжы мастацтваў выяўлены COVID-19



У Гарадзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў у двух выкладчыкаў і адной навучэнкі пацвердзілі каронавірус. Пра гэта tut.by распавялі супрацоўнікі ўстановы адукацыі.

Зараз у памяшканнях каледжа праводзяць дэзынфекцыю, заняткі прыпыненыя. Усіх папярэдзілі, што ў будынку будуць праводзіць дэзынфекцыю, таму ў каледж лепш не прыходзіць, – распавёў адзін з выкладчыкаў каледжа і растлумачыў, што спецыфіка навучання ва ўстанове такая: ёсць групавыя заняткі, а ёсць індывідуальныя. Групы на дыстанцыйнае навучанне перавялі раней, у будынку каледжа праводзілі толькі індывідуальныя практычныя заняткі.

У чацвер заняткаў таксама не будзе. Супрацоўнікі кажуць, што зноў будуць праводзіць дэзынфекцыю, але ўжо сваімі сіламі. Атрымаць каментар пра сітуацыю ў адміністрацыі ўстановы пакуль не ўдалося.

Беларускае Радыё Рацыя