На фоне пандэміі тры з шасці аблвыканкамаў знізілі стаўкі адзінага падатку
У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях удвая зніжаныя стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў.
Як удакладняецца на Нацынальным прававым інтэрнэт-партале, паменшаныя стаўкі будуць дзейнічаць у 2-м і 3-м кварталах гэтага года.
Новыя нормы набылі сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваюць сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі ад 1 красавіка 2020 года.
Раней Віцебскі аблвыканкам таксама знізіў стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў.
Стаўкі адзінага падатку адрозніваюцца залежна ад рэгіёну. Напрыклад, для Берасцейскай вобласці яны вызначаныя ў спасылцы на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.
Беларускае Радыё Рацыя