Праз каронавірус частку работнікаў БМЗ адправяць у адпачынак на 2/3 акладу
Да канца чэрвеня работнікаў Беларускага металургічнага завода могуць адпраўляць у адпачынкі з захаваннем 2/3 тарыфнага акладу.
Прычына – «неспрыяльная сітуацыя, выкліканая ўвядзеннем каранцінных захадаў, у выніку чаго ўзнік дысбаланс паміж пастаўкамі сыравіны і адгрузкай прадукцыі».
У каментары для Tut.by на прадпрыемстве ўдакладнілі, што мера будзе прымяняцца кропкава, цяпер у такі адпачынак адправілі 3% работнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА