Пінскі блогер: Людзі жывуць па прынцыпе “што будзе, то будзе”
На Піншчыне па-ранейшаму не агучваюцца лічбы па хворых на COVID-19, але абласное Упраўленне аховы здароўя запэўнівае, што сітуацыя пад кантролем і ўжываюцца ўсе неабходныя захады для барацьбы з інфекцыяй.
За апошнія дні змяніліся паводзіны людзей, многія жывуць па прынцыпе “што будзе, то будзе”, – кажа пінскі блогер Мікалай Клімовіч:
– Тое, што людзі ходзяць у масках, без масак, я размаўляў з многімі, няма заспакоенасці. Проста яны думаюць – што будзе, тое будзе. Калі заразімся, то так і трэба, калі не, то Бог нас выратуе.
Па інфармацыі абласнога Упраўлення аховы здароўя, на Піншчыне на 100 тысяч насельніцтва рэгіструецца да 300 выпадкаў пнеўманій. Гэта сярэдні паказчык па краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН