Аляксандр Кабанаў: Толькі афлайн-пратэсты могуць прынесці плён
Толькі афлайн-пратэсты могуць прынесці плён у абароне сваіх экалагічных і палітычных правоў. У гэтым перакананы блогер, аўтар ютуб-канала „Народны рэпарцёр” Аляксандр Кабанаў.
„Улады не рэагуюць на шматлікія звароты і петыцыі ў анлайне”, — распавёў грамадскі дзеяч:
– Вось як толькі выйдуць людзі на вуліцу і крыкнуць „Лукашэнка сыходзь!”, бо нічога да іх не даходзіць: ні петыцыі, ні збор подпісаў, ні звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта, ні суды, нічога, толькі людзі на вуліцы. Напэўна Лукашэнку часта сніцца сон пра Кадафі, пра Чаўшэску, таму ён баіцца гэтых падзей. А так яму напляваць.
Аляксандр Кабанаў адзначыў, што больш за ўсё ўладу нервуюць вулічныя пратэсты. Выключна такім спосабам дыялог атрымоўваецца эфектыўным.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце