Беларускія шашысты заваявалі медалі на міжнародным турніры



Беларускія спартоўцы заваявалі сярэбраны і бронзавы медалі на міжнародным турніры па шашках сярод юнакоў і дзяўчат 2004 года нараджэння і маладзейшых, які прайшоў анлайн. На турніры сярод дзяўчат беларуска Вікторыя Мікалаева здабыла сярэбраны медаль. Яшчэ адна беларуска Дар’я Нікіфарава ўзяла бронзу. Золата ў спартоўкі з Нідэрландаў Лізы Шольтанс. Сярод беларускіх хлопцаў лепшы вынік на спаборніцтвах паказаў Георгій Выдзерка, заняўшы сёмае месца.

ЧС па плаванні на кароткай вадзе перанесены на снежань 2021 года

Чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе адбудзецца ў снежні 2021 года. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA). Пачаткова чэмпіянат на кароткай вадзе павінен быў прайсці ў ААЭ ў снежні 2020 года, аднак з-за пандэміі каронавіруса было вырашана перанесці спаборніцтвы на год. Новыя даты правядзення першынства – з 13 па 18 снежня 2021 года.

Дзяржынскі „Арсенал” пасля двух матчаў, перанесеных з-за каронавіруса, згуляе з „Крумкачамi”

24 траўня дзяржынскі „Арсенал” адновіць свой выступ у „Макслайн – першай лізе” чэмпіянату Беларусі. У матчы шостага тура каманды згуляе ў Менску супраць „Крумкачоў”. Папярэднія два матчы з удзелам „Арсенала” перанесены з-за падазрэння каронавіруса ў аднаго з гульцоў каманды.

Ва Уладзіміра Бушмы і Міхаіла Афанасьева станоўчы тэст на каронавірус, пад падазрэннем яшчэ некалькі гульцоў

У брамніка жодзінскага „Тарпеда” Уладзіміра Бушмы і паўабаронцы Міхаіла Афанасьева станоўчы тэст на каронавірус. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com. Таксама пад падазрэннем знаходзяцца яшчэ некалькі футбалістаў асноўнага складу. Яны не прынялі удзел у матчы з „Нёманам”. У клубе ад каментароў па гэтым пытанні адмовіліся.

У школах Беларусі з’явяцца ўрокі па футболе

У гэтыя дні УЕФА праводзіць вебінар з удзелам 9 краін па тэме „Футбол у школах”. Яго мэта – увядзенне урокаў футбола ў агульнаадукацыйныя школы. 29 траўня Федэрацыя дзевяці краінаў – Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расеі і Эстоніі – прадставяць план увядзення ўрокаў футбола ў школы ў сваіх краінах на наступныя 4 гады.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя