Менск: поле каронацудаў



За дзень афіцыйная колькасць выяўленых хворых на COVID-19 склала 945 чалавек. У цэлым Беларусь абагнала нават Ісландыю з самым унікальна нізкім паказнікам смяротнасці па Еўропе ў 0,55%.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Экспрэс-тэсты на каронавірусную інфекцыю паступілі ў сталічныя паліклінікі для паўторнага абследавання кантактаў 1-га ўзроўню. Тэсты робяць па медычных паказаннях. Выезды на дом для тэставання ажыццяўляюцца на мікрааўтобусах ад Менсксанаўтатранса, з адмысловымі перагародкамі медыкаў ад кіроўцы, каб захаваць дыстанцыю.

Менская ўрбаністычная платформа распачала даследаванне наконт таго, як пандэмія COVID-19 і самаізаляцыя паўплывалі на жыццё гараджан.

26 траўня ў Менску завяршаецца ацяпляльны сезон для медычных і навучальных установаў.

Найбольшую папулярнасць на рынку вакансій у сталіцы маюць прыбіральшчыкі памяшканняў, санітары, прадаўцы і кіроўцы.

Беларускае Радыё Рацыя