Прадуктовыя наборы ад Чырвонага Крыжа



Ва ўмовах пандэміі Беларускі Чырвоны Крыж сабраў 4 тысячы прадуктовых набораў. Іх атрымалі адзінокія людзі сталага веку, людзі з інваліднасцю і малазабяспечаныя жыхары, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі з-за каронавірусу. Арганізацыя працягвае сацыяльную акцыю.

Гэта аптымальны харчовы набор, які можа доўга захоўвацца, – кажа супрацоўніца арганізацыі Надзея Аксак:

– У наборы ўваходзяць прадукты, якія не хутка псуюцца: цукар, рыс, грэчка, макароны, чай, соль. Адрасаты ў нас па спісе. У асноўным развозіць прадуктовыя наборы дапамагаюць валанцёры.

Да 31 траўня Чырвоны Крыж ладзіць акцыю “Добры ВОХ”. У яе межах кожны ахвотны грамадзянін можа пакінуць у крамах, дзе ёсць банэры кампаніі, будзь які харчовы прадукт, пажадана, які можа доўга захоўвацца.

Беларускае Радыё Рацыя