Берасцейшчына: тэрытарыяльныя камісіі сфармаваныя з „правераных кадраў”
На Берасцейшчыне нічога не змянілася ў правядзенні выбарчай кампаніі. Тэрытарыяльныя камісіі па-ранейшаму сфармаваныя з „правераных асобаў”:
– З’явілася афіцыйная інфармацыя, што старшынём тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта па Берасцейскай вобласці быў абраны Аляксандр Каляда. Гэта традыцыя, якая трымаецца ад кампаніі да кампаніі.
Агульны склад камісіі — 13 чалавек. Гэта Вольга Верабей, Наталля Грыгор’ева, Вольга Дзямко, Аксана Зазуля, Вера Касатонава, Васіль Лаш, Аляксандр Каляда, Юлія Рагашчук, Зміцер Мартысевіч, Аляксандр Самойлаў, Сяргей Цімашук, Алена Шамкуць і Вячаслаў Шахлевіч. Яны прадстаўляюць Камуністычную партыю Беларусі, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Чырвоны Крыж, Беларускі саюз жанчын, БРСМ, „Белую Русь” ды іншыя прадзяржаўныя арганізацыі.
З 22 траўня аб’яўлены збор подпісаў. Але выбарчых актыўнасцяў у Берасцейскім рэгіёне, акрамя афіцыйных паседжанняў, увогуле не назіраецца.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Intex-press