У Грузіі трывае рэжым надзвычайнага становішча
У Грузіі ў сувязі з эпідэміяй трывае рэжым надзвычайнага становішча. Увечары забаронена выходзіць з дому, буйныя гандлёвыя кропкі і рэстарацыі не працуюць.
Турызм церпіць надзвычай вялікія страты, — распавяла беларуска, што жыве ў Тбілісі, Марыя Есіна:
– Грузія знаходзіцца ў сітуацыі надзвычайнага становішча і каменданцкага часу з сярэдзіны сакавіка. І ў нас ужо трэці этап зняцця абмежаванняў. Мы ўжо можам свабодна выходзіць, каменданцкі час пры гэтым застаецца, то бок, з 9 вечара да 6 раніцы мы не выходзім. Абмежаваны рух грамадскага транспарту, метро зачынена. Няма злучэнняў паміж некаторымі гарадамі.
Як адзначыла Марыя Есіна, ніводзін яе знаёмы ці блізкія людзі не хварэлі на каронавірус. Таму да гэтага часу яна з сумневам адносіцца да COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя