У Беларусі 35.244 пацверджаных выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале апублікавала новую статыстыку па COVID-19. На 23 траўня ў Беларусі 35 244 выпадкі каронавіруса (941 за суткі), 4 чалавекі памерлі.
Ачунялі і выпісаліся 13 тысяч 528 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Выздаравелі – 13 528 (+695).
Памерлі – 194.
На лячэнні знаходзяцца 21 522 пацыенты.
У Беларусі зрабілі 434 618 тэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters