«БелАЗ» прайшоў дэзынфекцыю



За дзень афіцыйная колькасць выяўленых хворых на COVID-19 склала 941 чалавек. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прызналася, што палова пацыентаў з COVID-19 знаходзіцца ў Менску.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Эксперты прагназуюць заканчэнне эпідэміі ў Беларусі напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня. Медыкі раяць беларусам не спяшацца вяртацца да «звычайнага жыцця» пасля зніжэння COVID-19. Платныя экспрэс-тэксты на каронавірусную інфекцыю ў сталічных установах аховы здароўя пакуль не робяць.

Менскі цэнтр распрацоўкі Wargaming бязвыплатна перадаў «Белмедтэхніцы» Міністэрства аховы здароўя 100 тысяч аднаразовых ахоўных камбінезонаў для медыкаў.

Зводны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл Беларусі завяршыў дэзынфекцыю тэрыторыі і памяшканняў завода «БелАЗ». Усяго за сёлетні красавік батальён правёў дэзынфекцыю на 71 аб’екце горада. Апрацавана 317 машын хуткай дапамогі.

Па стане на травень 77% бюджэту Менску забяспечаны недзяржаўным сектарам эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА