Уладзімір Вялічкін падасць скаргі ў абласны суд
Скаргі на пастановы суда першай інстанцыі рыхтуе берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Яму прысудзілі 80 базавых велічыняў згодна артыкула 23.34 кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Кажа эксперт у галіне права Уладзімір Вялічкін:
– Буду звяртацца ў абласны суд, таму як лічу, што сама фабула абвінавачвання не адпавядае рэчаіснасці. Цалкам выдуманая і спушчаная ў гары, магчыма нават з Менску.
Па рашэнні суда Ленінскага раёна горада Берасця адзін штраф праваабаронцы склаў 30, а другі 50 базавых велічыняў. Падставай стаў удзел у акцыях пратэсту супраць акумулятарнага завода і кармлення галубоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце