Аўстрыя часова забараніла пасажырскія авіярэйсы з Беларусі



Аўстрыя часова забараніла пасажырскія авіярэйсы з Беларусі, паведамляе AviationNetOnline.

Пад забаронай у Аўстрыі з 23 мая знаходзяцца таксама пасажырскія рэйсы з Кітая, Ірана, Італіі, Францыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Украіны і Расейскай Федэрацыі.

У «Белавія» БелаПАН пацвердзілі, што вымушаныя часова адмяніць рэгулярныя палёты ў Вену, якія авіякампанія пачала выконваць з канца красавіка. Палёты ў сталіцу Аўстрыі прыпыненыя да 14 чэрвеня.

Інфармацыя аб адмененых рэйсах размешчаная на сайце беларускага авіяперавозчыка.

Беларускае Радыё Рацыя