Акумулятарны завод пад Берасцем змяніў ўладальнікаў 



У скандальна вядомага акумулятарнага завода, змяніўся ўласнік. Месца падкантрольнай Віктару Лемяшэўскаму кампаніі «Белінвестганд-Сплаў» занялі бізнесоўцы, звязаныя з хакейнай камандай Аляксандра Лукашэнкі, піша  TUT.by.

У 2016 годзе акумулятарны завод пачынала будаваць кампанія «АйПауэр», уладальнікам якой была фірма «Белінвестганд-Сплаў». С аўладальнікам якой з’яўляецца бізнесовец Віктар Лемяшэўскі.

Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на групу кампаній Лемяшэўскага, 22 траўня , усе 100% доляў у статутным фондзе ТАА «АйПауэр» прадалі.

Паводле дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў, статутны фонд новага ўладальніка заводу ТАА «Акумулятарны Альянс» складае амаль 7 мільёнаў рублёў. 85% долі кампаніі належыць Сяргею Кагановічу. А 15% – Дзмітрыю Баскаву, гендырэктару хакейнага клуба «Дынама-Мінск» і трэнеру каманды Аляксандра Лукашэнкі.