COVID-19: агляд сусветнай прэсы



Японія адмяніла надзвычайны стан, Злуаныя Штаты ўвялі абмежаванні на прыезд з Бразіліі. Гэтыя і іншыя навіны — у аглядзе прэсы ад Кастуся Багушэвіча.

ПС: New York Times сёння на першай паласе публікуе пайменны спіс усіх памерлых у ЗША ад каронавіруса (а гэта амаль 100 тысяч імёнаў). Каля кожнага імя адной фразай біяграфічная падрабязнасць пра чалавека або нейкая рыса, якой ён запомніцца сваім блізкім.

А Белы дом у нядзелю абвясціў пра забарону на выезд у Бразілію. Такое абмежаванне прынятае нездарма. Яно забароніць любы ўезд у ЗША чалавеку, які быў у Бразіліі на працягу папярэдніх двух тыдняў. Забарона ўступіць у сілу ўвечары ў чацвер. Яна ўведзена, бо колькасць пацверджаных выпадкаў каронавірусу і смяротнасці ў лацінаамерыканскай краіне павялічылася. З больш чым 22 000 выпадкамі смерці і 347 000 выпадкаў заражэння Бразілія займае другое месца ў свеце якраз пасля Злучаных Штатаў, паведамляе NBC News. Прыпыненне прыёму пасажыраў прадугледжвае некалькі выключэнняў, уключаючы грамадзян ЗША, мужоў, жонак, братоў, сясцёр і дзяцей грамадзян ЗША. Медыкі ў Бразіліі папярэджваюць, што ў краіне праводзіцца мала тэстаў, таму рэальны ўзровень заражэння можа быць у 15 разоў вышэйшы за афіцыйныя разлікі. У пятніцу Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала Бразілію „новым эпіцэнтрам” віруса.

Задоўга да таго, як сусветная пандэмія пранеслася нават па зачыненым кутку, дзе пражывае народ індзейцаў наваха — карэнных жыхароў Амерыкі — Сінцыя Уілсан ведала, як шмат сіл прадпрымаюць людзі, каб здабываць і захоўваць ежу. Яе расповед кладзецца ў аснову артыкула NBC. Дом, у якім жыве некалькі пакаленняў адной сям’і, дзеліцца паміж яе бацькамі, з якімі яна жыве, і яшчэ васьмю сем’ямі ў Даліне помнікаў, штат Юта. Дом працуе на сонечных батарэях і генератары. Не маючы праточнай вады, яе бацька цягне ваду здалёк амаль штодня. Яны жывуць на адлегласці каля 8 міляў ад бліжэйшай і адзінай прадуктовай крамы ў высакагорным пустынным раёне, дзе пакупнікі адчуваюць напружанне з-за абмежаваных запасаў харчавання. Узнікае гэта праз нормы прадуктаў, напрыклад, мяса. Да пандэміі каронавіруса „людзі знаходзіліся ў залежнасці ад прадуктовай крамы”, кажа Сінцыя Уілсан. „Цяпер яны непакояцца, як яны будуць напаўняць свае каморы, калі не змогуць хадзіць у крамы, як раней. Каранавірус — гэта званок, які апавяшчае пра тое, што нам, індзейцам, трэба вярнуцца да старых звычак, вырасціць наш ураджай, аднавіць гароды і зноў завесці хатнюю жывёлу”.

Вугоршчына адчыняе сваю паўднёвую мяжу для ўласных грамадзян і грамадзян суседняй Сербіі, заявіў міністр замежных спраў краіны Пэтэр Сіярта. Сербія зрабіла гэта яшчэ ў пятніцу, сказаў Сіярта, дадаўшы, што каронавірус знаходзіцца пад кантролем абедзвюх краін, што дазваляе ім палегчыць захады бяспекі. Вугоршчына паступова адчыняе свае межы і дапускае пэўны памежны рух, але захады пакуль не былі цалкам адменены. Каронавірусам было заражана 3556 чалавек, а 491 чалавек загінуў, піша мясцовая прэса. Сіярта паўтарыў шматгадовую пазіцыю Вугоршынчы, згодна з якой Сербія павінна заняць месца ў Еўрапейскім Звязе. Ён дадаў, што дзверы яго краіны па-ранейшаму зачыненыя для нелегальных мігрантаў, змаганне з якімі ён назваў асновай вугорска-сербскага супрацоўніцтва. На мінулым тыдні Вугоршчына была вымушана зачыніць устаноўленыя „транзітныя зоны” уздоўж сваёй мяжы з Сербіяй пасля таго, як Еўрапейскі суд прызнаў такую практыку незаконнай.

Прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ адмяніў надзвычайнае становішча ў краіне, спыніўшы абмежаванні ў астатніх раёнах, дзе загад яшчэ дзейнічаў. „У нас былі вельмі жорсткія крытэры для зняцця надзвычайнага становішча. Мы меркавалі, што выканалі іх”, – заявіў Абэ ў тэлезвароце да нацыі, піша ВВС. Прэм’ер-міністр заявіў, што краіне ўдалося кантраляваць распаўсюджванне „Ковід-19” з моманту выдачы загаду пра надзвычайны стан у некаторых раёнах 7 красавіка, а потым падаўжэння яго па ўсёй краіне. Японія здымала абмежаванні з сярэдзіны траўня, але да нядаўняга часу захоўвала некалькі раёнаў, уключна са сталічным рэгіёнам Токіа, пад наглядам, каб успышка сціхнула. У Японіі зафіксавана адносна малая колькасць выпадкаў заражэння і смерці ў параўнанні з іншымі буйнымі эканомікамі. Па стане на панядзелак у Японіі было зафіксавана 820 смерцяў ад каронавіруса і 16,550 інфекцый.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч